Ніхто не забыты і нішто не забыта
Матэрыялы раздзела прысвечаны памяці аб ветэранах-земляках, якія змагаліся за свабоду, ахвяруючы сваім жыццём. Незалежнасць нашай Радзімы і мір для будучых пакаленняў.
Падзеі вайны адыходзяць, на жаль, ветэраны, глядзяць на нас толькі з партрэтаў. Сапраўднымірэліквіямі з’яўляюцца асабістыя рэчы ветэранаў, пісьмы з фронту, узнагароды
2022 год – Год гістарычнай памяці. Нам гэта неабходна памятаць аб зверствах фашызму на нашай зямлі, аб мільёнах загінуўшых і пакалечаных, аб спаленых весках і гарадах.
Вялікі дзякуй, ветэраны
І вам святочны наш салют,
Што Вы былі зямлі адданы
І ўратавалі родны кут!
У гэтым раздзеле аформлены стэнды аб генацыдзе беларускага народа, у якіх змешчана інфармацыя аб сусветна вядомых лагерах смерці, спаленых вёсках Мастоўскага раёна, аб земляках, якія былі прымусова вывезены ў нямецкае рабства.
Асобная экспазіцыя прысвечана воінам афганскай вайны, нашым землякам. Пад шклом фотаздымкі, асабістыя рэчы, узнагароды Кукольніка Валянціна Вацлававіча, выпускніка Рагозніцкай сярэдняй школы, Казака Івана Іванавіча.
Летапіс Рагозніцкай і Пацэвіцкай сярэдніх школ
У 2019 годзе дзве ўстановы адукацыі Рагозніцкая сярэдняя школа і Пацэвіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа аб’ядналіся ў адну ўстанову адукацыі – зараз Рагозніцкая сярэдняя школа. У кожнай ўстановы адукацыі свая гісторыя, свае традыцыі.
Пры стварэнні гэтага раздзела аформлены наступныя стэнды:
“Настаўнікі – ветэраны”
На фотаздымках розных гадоў мы бачым тых, хто ўсё жыццё прысвяціў дзецям, перадаваў свае веды і вывеў на дарогу жыцця. На жюаль, многіх з іх няма ўжо сярод нас, але памяць аб іх застаецца ў сэрцах сотняў выпускнікоў школ.
“Імі ганарыцца школа”
Мы ганарымся нашымі славутымі землякамі, былымі вучнямі, якія дасягнулі пэўных вышынь, сваёй працай даказваюць адданасць Радзіме, услаўляюць родны куток і сваю школу. Сярод іх вучоныя і ўрачы, вядомыя ў раене кіраўнікі, работнікі сельскай гаспадаркі.
“Нашы дасягненні”
Маладое пакаленне таксама дабіваецца значных поспехаў: нашы вучні з’яўляюцца пераможцамі рэспубліканскіх алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, конкурсаў. Яны адзначаны ўзнагародамі абласнога, рэспубліканскага ўзроўняў.
Беларуская хатка
У аснову гэтага раздзела пакладзены матэрыялы музейнага пакою “Спадчына”, які існаваў на базе школы з 2012 года.
Тут вы ўбачыце саматканыя посцілкі і вышываныя ручнікі з бабульчыных куфэркаў, гліняныя гладышы і гаршкі, драўляныя начоўкі, лапці і шмат іншых цікавых рэчаў, якія раней служылі людзям.
Вочы свецяцца радасцю і зацікаўленасцю тады, калі дзеці пераступаюць парог музея. Цікава зазірнуць у мінулае, даведацца, як жылі продкі, душой і сэрцам адчуць спадчыну свайго народа.
У музеі дзеці судакранаюцца з прадметамі – праўдзівымі сведкамі культурнай спадчыны народа, яго багацця. Яны з задавальненнем прасуюць бялізну з дапамогай валка і качалкі; заўсёды шмат жадаючых пакруціць кола калаўрота.
Выхаваўчае ўздзеянне раздзела “Беларуская хатка” на дзяцей і падлеткаў найбольш яскрава праяўляецца падчас удзелу іх у пошукава-даследніцкай дзейнасці, вывучэнні і апісанні музейных прадметаў, стварэнні музейных экспазіцый, правядзенні экскурсій, вечарын.
Трэба ведаць – сэрца просіць,
Як дзядам, бацькам жылося…
Як сахой даўней аралі,
Як смыком зямлю бярлялі,
Трэба ведаць і пра тое
Апраналі што? Якое?..