Справаздача
па правядзенні Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі
ДУА “Рагозніцкая сярэдняя школа”
У дзяржаўнай установе адукацыі “Рагозніцкая сярэдняя школа” з 20 па 25 сакавіка 2023 года быў праведзены Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі, асноўнымі задачамі якога было пашырэнне ведаў вучняў аб фінансах, фінансавых адносінах, развіццё ўменняў весці асабісты ўлік даходаў і расходаў, выхаванне паважлівых адносін да фінінсаў.
Актыўны ўдзел у выхаваўчых мерапрыемствах прынялі вучні 1 – 11 класаў. На працягу Тыдня працавала інтэрактыўная выстава “Свет фінінсаў”.
Распачаўся Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі лінейкай, на якой школьнікі пазнаёміліся з мерапрыемствамі Тыдня. На працягу тыдня былі праведзены: пазакласнае мерапрыемства “Фінансавая граматнасць – залог поспеху” для вучняў 5 – 11 класаў, квэст “Фінансавы дэтэктыў” для 4 – 7 класаў, інфармацыйныя гадзіны для 1 – 11 класаў пад адзінай назвай “Усё пра грошы”, класныя гадзіны “Пагаворым аб грошах” для 5 – 11 класаў. Вучні 1 – 4 класаў з цікавасцю праглядзелі відэафільмы “Уроки тётушки Совы”, а потым з задавальненнем дзяліліся ведамі па фінансавай граматнасці. Аніміраваная прэзентацыя “Навошта патрэбныя грошы”, праведзеная для вучняў 8 – 9 класаў, выклікала не меншую цікавасць і актыўнае абмеркаванне пытанняў па фінансавай граматнасці.
Вынікі Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі былі падведзены на заключнай лінейцы, падчас якой адбылося ўзнагароджванне найбольш актыўных удзельнікаў выхаваўчых мерапрыемстваў і пераможцаў віктарыны “Правер сваю фінінсавую граматнасць” (Танкевіч Арцём – 10 клас, Гайдаш Арцём – 10 клас, Валчкевіч Аляксей – 11 клас).