Мэта работы ўстановы:
развіццё адукацыйнай прасторы, арыентаванай на павышэнне якасці адукацыі навучэнцаў, якая садзейнічае інтэлектуальнаму, маральнаму, фізічнаму развіццю сацыяльна паспяховай, ідэйна ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы, запатрабаванай у сучасным грамадстве, праз цеснае супрацоўніцтва школы, сям’і, соцыума.
Задачы:
- Забяспечыць якасць адукацыі на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праз: стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу; фарміраванне метапрадметных уменняў і навыкаў, рэалізацыю міжпрадметных сувязей; рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу кожнага вучэбнага прадмета; арыентацыю на асобу навучэнца з мэтай найбольш поўнага раскрыцця яго здольнасцяў і задавальнення адукацыйных патрэбаў, пазнавальных інтарэсаў і пазнавальнай актыўнасці, крэатыўнасці, здольнасці да прыняцця рашэння ў нестандартных сітуацыях, неабходнай для працоўнай мабільнасці; ўцягванне ў прадуктыўную вучэбна-пазнавальную, сацыяльна значную дзейнасць; выкарыстанне рэзерваў самастойнай работы навучэнцаў пры праблемным, даследчым і праектным навучанні; стварэнне ўмоў для самарэалізацыі і самавызначэння асобы.
- Удасканаліць выхаваўчую прастору школы, якая спрыяе станаўленню грамадзяніна і патрыёта краіны, рознабакова развітай, маральна сталай, сацыяльна адаптаванай і здаровай асобы праз: павышэнне эфектыўнасці грамадзянскага-патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, далучэння вучняў да гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь; садзейнічанне рэалізацыі дзіцячых сацыяльна значных ініцыятыў, органаў самакіравання; прафілактыку супрацьпраўных паводзін і залежнасцяў, суіцыдальных праяў у дзіцячым і падлеткавым асяроддзі, выхаванне культуры здаровага ладу жыцця і бяспечнай жыццядзейнасці; пашырэнне сфер міжведамаснага ўзаемадзеяння ў арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы з навучэнцамі
- Садзейнічаць павышэнню асобаснага і прафесійнага ўзроўню педагогаў праз: удасканаленне методыкі і павышэнне эфектыўнасці правядзення ўсіх відаў вучэбных і факультатыўных заняткаў (арганізацыя кантрольна-ацэначнай дзейнасці, рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу); існуючых і ўкараненне новых формаў, метадаў і сродкаў навучання і выхавання, абагульненне і трансляванне станоўчага педагагічнага вопыту работы па эфектыўнай арганізацыі адукацыйнага працэсу.
- Удасканаліць работу па стварэнні здароўезберагаючага асяроддзя для навучання і выхавання, развіцці фізкультурна-аздараўленчага руху і фарміраванні здаровага ладу жыцця.
- Удасканаліць работу па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, забепячэнні сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, забеспячэнні бяспечных умоў прабывання навучэнцаў ва ўстанове.
- Павысіць даступнасць і варыятыўнасць дашкольнай адукацыі з улікам адукацыйных запытаў выхаванцаў праз арганізацыю работы адаптацыйнай групы.
- Праводзіць работу па фарміраванню грамадзянска-патрыятычных якасцей у дзяцей дашкольнага ўзросту праз выкарыстанне тэхналогій візуалізацыі.