План
мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы
19.02.2024 - 23.02.2024
№ п/п |
Дата |
Назва мерапрыемства |
Удзельнікі |
Адказны |
1. |
19.02.2024 |
Адкрыццё тыдня роднай мовы. Інтэлектуальная гульня «Таямніцы роднай мовы». Турнір «Слова беларускага рысы непаўторныя» |
8 кл.
7 кл.
|
Панкевіч В.І.
Панкевіч В.І.
|
2. |
20.02.2024 |
Кніжная выстава «Няхай гучыць беларускае слова» (да 110-годдзя з дня нараджэння А.Куляшова) Гульня-падарожжа “Ці ведаеш ты сваю мову?” Інтэлектуальны турнір “Пагавары са мной на роднай мове” |
5-11 кл.
9 кл.
11 кл. |
Панкевіч В.І.
Мамовіч А.А.
Мамовіч А.А. |
3. |
21.02.2024 |
Гродзенскі абласны дыктант
Вусны часопіс «Чароўныя напевы роднай мовы» |
Вучні, педагагічныя работнікі, бацькі
10 кл. |
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
Панкевіч В.І. |
4. |
22.02.2024 |
Акцыя «Чытаем класіка разам» (да 110-годдзя з дня нараджэння А.Куляшова)
Алімпійскія гульні “Юныя мовазнаўцы, на старт!”
|
5-11 кл.
5-6 кл. |
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
Лудзіч А.А. |
5. |
23.02.2024 |
Акцыя «Гавары са мной па-беларуску»
Конкурс малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў
Закрыццё тыдня роднай мовы |
1-11 кл.
1-5 кл. |
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
Панкевіч В.І., настаўнікі пачатковых класаў |
19 лютага
З навучэнцамі 7 класа праведзены турнір "Слова беларускага рысы непаўторныя". Навучэнцы ўзнаўлялі фразеалагізмы, адгадвалі словы па лексічным значэнні, адказвалі на цікавыя пытанні па розных раздзелах мовазнаўства. Сямікласнікі не толькі праверылі свае веды па мове, але і даведаліся шмат новага і цікавага.
У рамках тыдня роднай мовы з навучэнцамі 8 класа была праведзена інтэлектуальная гульня "Таямніцы роднай мовы". Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў наступных конкурсах: "Размінка", "Перакладчык", "Грамацей", "Чужы сярод сваіх" і інш.Падчас мерапрыемства гучалі вершы пра нашу родную мову, беларускія песні.
20 лютага
У рамках тыдня роднай мовы з навучэнцамі 9 класа была праведзена гульня-падарожжа “Ці ведаеш ты сваю мову?”. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага Дня роднай мовы. Падчас падарожжа па краіне роднай мовы навучэнцы рабілі прыпынкі. На кожным прыпынку выконвалі пэўнае заданне і атрымлівалі за правільныя адказы жэтоны. Мерапрыемства прайшло ў займальнай форме і дало магчымасць навучэнцам пашырыць свой слоўнікавы запас. Гульня — падарожжа садзейнічала развіццю творчых здольнасцей вучняў і выхаванню любові да роднага слова.
З навучэнцамі 11 класа праведзены інтэлектуальны турнір "Пагавары са мной на роднай мове". Навучэнцы з задавальненнем удзельнічалі ў наступных конкурсах: "Размінка", "Ведаем лексіку", "Перакладаем з рускай мовы", "Правяраем правапіс", "Чытаем па-беларуску", "Уключаем фантазію" і інш. У час гэтага мерапрыемства кожны з вучняў у сваім сэрцы пакінуў часцінку сваёй Радзімы, зразумеў, што трэба любіць і шанаваць сваю мову, бо менавіта ў ёй захавана гісторыя нашага народа, моц і прыгажосць роднага слова.
21 лютага
Сёння, 21 лютага, у рамках тыдня роднай мовы праведзены Гродзенскі абласны дыктант сярод настаўнікаў і вучняў установы адукацыі.
У рамках тыдня роднай мовы з навучэнцамі 10 класа праведзена пазакласнае мерапрыемства "Чароўныя напевы роднай мовы“. Вучні пазнаёміліся з цікавымі гістарычнымі фактамі станаўлення беларускай мовы, тлумачылі сэнс прыказак, адказвалі на жартоўныя пытанні, рыхтавалі паведамленні аб паходжанні слоў, чыталі вершы пра родную мову.
22 лютага
З нагоды правядзення ва ўстанове адукацыі Тыдня роднай мовы сёння да вучняў 5-6 класаў арганізаваны інтэлектуальныя “алімпійскія” гульні “Юныя мовазнаўцы, на старт!”. Вучні прадэманстравалі свае веда па розных раздзелах роднай мовы, выказвалі свае адносіны да яе. Найбольш спадабаліся заданні творчага характару, дзе трэба было праявіць не толькі свае веды, але і кемлівасць.
Прайшла акцыя "Чытаем класіка разам", прымеркаваная да 110-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова.
23 лютага
23 лютага ў рамках тыдня роднай мовы прайшоў конкурс малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў сярод навучэнцаў 1-5 класаў.