Школьная сімволіка
ДУА "Рогозніцкая сярэдняя школа"
Дэвіз школы
"Будуць здароўе, талент, веды - і абмінуць любыя беды"
Герб школы
Апісанне герба
дзяржаўнай установы адукацыі
“Рагозніцкая сярэдняя школа”
Герб дзяржаўнай установы адукацыі “Рагозніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа” мае форму круга, які сімвалізуе еднасць усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, адкрытасць думак і ідэй, цэласнасць зместу і формы навучання і выхавання.
Фон круга блакітнага колеру, што з’яўляецца знакам калектывізму, даверу адзін да аднаго, творчасці.
У цэнтры круга - адкрытая кніга, на развароце якой зямныя паўшар’і як сімвал неабмежаваных магчымасцей для вучняў, якія могуць пашыраць свой кругагляд, зыходзячы не толькі з патрабаванняў нарматыўных дакументаў адукацыйнага працэсу, але і асабістых магчымасцей і жаданняў.
У сярэдняй частцы кнігі - назва ўстановы ”Рагозніцкая сярэдняя школа”.
Унізе - ліра (старадаўні народны струнны смычковы інструмент), якая адлюстроўвае асноўны накірунак работы школы – эстэтычны.
Над кнігай - вучні: хлопчык і дзяўчынка, - асноўныя ўдзельнікі адукацыйнага працэсу, над якімі ўзвышаюцца рознакаляровыя паветраныя шары, знак узнёсласці, лёгкасці імкненняў да ўсяго прыгожага, новага, незвычайнага.
Жоўты колер сімвалізуе інтэлект, зялёны – надзею на здзяйсненне мар, памкненняў, мэтанакіраванасць, працавітасць.
Чырвоны - сімвал прыгожасці, цеплыні, святла, якія пануюць у школе, здароўя, як асноўнай каштоўнасці жыцця.
Старонкі кнігі белага колеру, знаку роўнасці, справядлівасці, актыўнай жыццёвай пазіцыі вучняў, настаўнікаў, бацькоў.
У выяве герба адлюстраваны асноўныя накірункі дзейнасці, прынцыпы работы школы, каштоўнасці і задачы садружнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.
Гімн школы
Кожны верасень вітаеш ты гасцей,
У краіну ведаў дзверы адчыняеш,
Развіваеш і выхоўваеш дзяцей,
А ў чэрвені дарослых выпускаеш.
Прыпеў
Слаўся, школа дарагая, на гады!
І няхай цябе нягодаў шквал мінае.
Дык красуйся цеплынёй сваёй заўжды!
Слаўся, школа наша дарагая,
Слаўся, школа наша дарагая!
Перакідвае старонкі каляндар,
А Рагозніцкая школа не старэе.
Перапоўнена святлом дзіцячых мар,
Песняй звонкаю ўсіх яна сагрэе.
Прыпеў
Дык няхай гучыць у бездані вякоў
Галасамі вучняў твой прыемны голас!
Ганарыся за сваіх выпускнікоў,
Наша родная Рагозніцкая школа!
Прыпеў