План мерапрыемстваў
Тыдня пачатковых класаў
08.04.2024 – 12.04.2024
№П/П |
МЕРАПРЫЕМСТВЫ |
ДАТА |
АДКАЗНЫ |
1.
|
Адкрыццё тыдня пачатковых класаў “Калейдаскоп падзей” Конкурс малюнкаў “Пачатковая школа - дружная сям’я!” |
08.04.2024г. |
Настаўнікі пачатковых класаў
|
2.
|
Экскурс у мінулае “Мая малая Радзіма” Рухомы перапынак |
09.04.2024г. |
Яскевіч Н.М. |
3.
|
Гульня – даследванне “Сем цудаў Беларусі” Рухомы перапынак |
10.04.2024г. |
Ланец В.В. |
4.
|
Віктарына “Беларусь мая сінявокая” Рухомы перапынак |
11.04.2024г. |
Бярозава М.К. |
5.
|
Свята “Зялёны лісток на планеце Зямля” Закрыццё Тыдня пачатковых класаў. Падвядзенне вынікаў. Флэшмоб “Настрой СМАЙЛ!” |
12.04.2024г. |
Настаўнікі пачатковых класаў |
Тыдзень пачатковых класаў распачалі экскурсам у мінулае "Мая малая Радзіма". Сёння навучэнцы пачатковых класаў пазнаёміліся з гістарычным мінулым аг. Вялікая Рагозніца, з узнікненнем дварцова- паркавага палаца, узвядзеннем касцёла Дзевы Марыі Каралевы Польшчы, з гісторыяй крухмальнага завода. Гэтую яркую часцінку гісторыі мы павінны ведаць. Толькі тады мы будзем любіць свой родны куточак і ганарыцца ім.
10.04.2024 г. у рамках тыдня пачатковых класаў была праведзена гульня - даследаванне "Сем цудаў Беларусі", якая садзейнічала далучэнню навучэнцаў да вядучых гістарычных, культурных і духоўных каштоўнасцей сваёй Айчыны; выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму.
11.04.2024г. у рамках тыдня пачатковых класаў прайшла віктарына "Беларусь мая сінявокая". Мерапрыемства садзейнічала развіццю пазнавальнай актыўнасці, творчага патэнцыялу навучэнцаў, культурных традыцый беларускага народа.