Летапіс Рагозніцкай сярэдняй школы
У вёсцы Вялікая Рагозніца школа пачала існаваць з 1920 года. З гэтага года па 1939 годы - гэта польская прыватная школа. 17 верасня 1939 года ў вёсцы ўсталявалася савецкая ўлада. Школа стала савецкай. Дзеці вучыліся ў доме Палубка Станіслава. У час нямецкай акупацыі школы не было. Васільчык Савер’ян Паўлавіч вучыў тайна. Налічвалася ў той час 20 вучняў. Пасля вызвалення Рагозніцы пад школу перадалі “Дом людовы”, які належыў касцёлу. Працягваў працаваць Васільчык Савер’ян Паўлавіч. Васільчыка змяніў Беразуеў (казак). Потым школу ўзначаліў Дравіца, а пасля - Грэшчык Антона Данілавіч (наш зямляк), які працаваў да 1960 года.
У 1960 годзе ў школу прыслалі на работу Шарамета Міхаіла Пракоф’евіча. Ён з душой узяўся за працу. Школа патанала ў кветках. Прышкольны ўчастак даваў высокія ўраджаі. Заслуга ў гэтым і біёлага Евы Іосіфаўны Бярозавай. Школа была васьмігодкай. Настаўнікам школы патрэбна было шмат працаваць. Яны вялі вялікую грамадскую работу ў калгасе, школе і вёсцы, былі агітатарамі, лектарамі, дружыннікамі, вялі шэфскую работу на фермах, актыўна ўдзельнічалі ў мастацкай самадзейнасці ў калгасе. |
У 1970 годзе, дзякуючы клопату Шарамета М.П., адкрываецца новая школа, светлая і прасторная, - Рагозніцкая сярэдняя школа. Будаваў яе наш зямляк Фядук Франц Ізыдаравіч.
1972 г. навокал пустэча. Кругом былі камяні, трава. Але вучні смела павялі барацьбу з цаліною. Узначальвала іх настаўніца біялогіі Бярозава Е.І. Было ўсё распланавана, разбіты кветнікі і школа пераўтварылася ў квітнеючы сад.
1979 – 1983г. Дырэктар школы Матвейчык Міхаіл Іосіфавіч. Галоўная задача школы - павышэнне якасці ведаў вучняў і узроўню іх выхаванасці. Кабінетная сістэма, прыгожа аформленая ленінская зала. У школе самакіраванне. Матвейчык Валянціна Уладзіміраўна - настаўніца біялогіі, выдатнік асветы. Гэта званне яна атрымала ў нашай школе за добрасумленную працу. Вучэбна – доследны ўчастак стаў узорным. | |
1984 – 1990 гады. Дырэктар школы - Гардзіеўская Надзея Канстанцінаўна, завуч - Русак Марыя Вікенцьеўна, арганізатар - Навіцкая Марыя Паўлаўна. |
Вялікая ўвага надаецца кабінетам і знешняму выгляду школы. Заасфальтаваны школьны двор. Праводзілася шмат семінараў. Быў створаны школьны ансамбаль.
1990 года. Дырэктар школы Пяроў Сяргей Іванавіч. Праведзены капітальны рамонт. |
У 2002 годдзе школа атрымала новае знешняе аблічча. Дзякуючы клопату Пярова С.І., галоўны корпус накрыты дахам. Многа змен адбываецца ў краіне і ў жыцці школы. На першым месцы настаўнікі бачаць асобу ў кожным вучні. Для гэтага ствараюцца ўсе магчымыя ўмовы.
2007 год - вёска Вялікая Рагозніца становіцца аграгарадком, школа прымае сучаснае аблічча: адрамантаваны вучэбныя кабінеты і пераабсталяваны харчовы блок. Рэканструявана спартыўная зала і прышкольная тэрыторыя.
У выніку школа стала новай і прыгожай, дзе ўсім утульна і камфортна.
З 1 верасня 2019 года школа прайшла рэарганізацыю і была перайменавана ў "Рагозніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа".
З 1 верасня 2019 на пасаду дырэктара быў назначаны Мамовіч Дзмітрый Пятровіч. |
З 1 верасня 2022 года школа была перайменавана ў ДУА "Рагозніцкая сярэдняя школа".
Дырэктар - Мамовіч Дзмітрый Пятровіч
Намеснікі: Сасноўская Лілія Леанідаўна
Мазец Лілія Васільеўна