УТВЕРЖДЁНО
Решение Мостовского районного исполнительного комитета
(редакции решения Мостовского районного исполнительного комитета)
СТАТУТ
дзяржаўнай установы адукацыі
“Рагозніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”
(новая рэдакцыя)
УСТАВ
государственного учреждения образования
«Рогозницкий учебно-педагогический комплекс детский сад – средняя школа»
(новая редакция)
РАЗДЗЕЛ 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1 Установа адукацыі “Рагозніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”, іменуемая ў далейшым “Установа адукацыі”, створана ў адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання, зацверджаным Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2009 №1 “Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (завяршэнне дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання” і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
1.2 Установа адукацыі створана ў 1971 годзе. У 2019 годзе Рагозніцкая сярэдняя школа рэарганізавана шляхам зліцця дзяржаўнай установы адукацыі “Рагозніцкі дзіцячы сад” і дзяржаўнай установы адукацыі “Пацэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа” рашэннем Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта ад 08.04.2019 г. № 229 у дзяржаўную ўстанову адукацыі “Рагозніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”.
1.3 Установа адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011г. №283 і іншымі актамі заканадаўства, рашэннямі заснавальніка і дадзеным Статутам.
1.4 Установа адукацыі з’яўляецца юрыдычнай асобай у арганізацыйна-прававой форме ўстановы, мае ў аператыўным кіраванні адасобленую маемасць, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязках, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маемасныя і асабістыя немаемасныя правы, выконваць абавязкі, быць істцом і адказнікам у судзе, адкрываць разліковы і іншыя рахункі ў банках і небанкаўскіх крэдытна-фінансавых установах, мець гербавую пячатку, штампы, фірменныя бланкі са сваім найменнем і іншымі рэквізітамі.
1.5 Тып Установы адукацыі – установа агульнай сярэдняй адукацыі.
Від Установы адукацыі – вучэбна-педагагічны комплекс.
1.6 Від Установы адукацыі можа быць зменены.
1.7 Рашэнне аб змяненні віда Установы адукацыі прымаецца заснавальнікам па асабістай ініцыятыве або па ініцыятыве Установы адукацыі пры ўсукупнасці наступных умоў:
абгрунтаванне неабходнасці змянення віда Установы адукацыі;
адпаведнасць Установы адукацыі крытэрыям заяўляемага віду;
узгадненні з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь (для ўстаноў адукацыі рэспубліканскай формы маемасці), якія адпавядаюць выканаўчым і распарадчым органам (для ўстаноў адукацыі камунальнай формы маемасці), а таксама з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (для ўстановы адукацыі, якая не падпарадкоўваецца Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь).
1.8 Установа адукацыі забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі, I, II, III ступеняў агульнай сярэдняй адукацыі, выкананне праграмы спецыяльнай адукацыі.
1.9 Назва Установы адукацыі:
на беларускай мове:
поўная назва: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Рагозніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”.
скарочаная назва: “Рагозніцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа”.
на рускай мове:
поўная назва: государственное учреждение образования «Рогозницкий учебно-педагогический комплекс детский сад – средняя школа»;
скарочаная назва: «Рогозницкий детский сад – средняя школа».
1.10 Месца знаходжання ўстановы: 231623, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Мастоўскі раен, аг. Вялікая Рагозніца, вул. Школьная,2.
1.11 Заснавальнікам Установы адукацыі з’яўляецца Мастоўскі раенны выканаўчы камітэт, які размешчаны па адрасу: 231600, г.Масты, пл.Леніна,3.
1.12 Установа адукацыі адказвае па сваіх абавязках за грашовыя сродкі, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні. Пры іх недастатковасці субсідыяльную адказнасць па яе абавязках нясе ўласнік яе маемасці.
1.13 Ва Установе адукацыі не дапускаюцца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых дзяржаўных аб’яднанняў, якія праследуюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая дзейнасць рэлігійных арганізацый, якая супярэчыць заканадаўству.
1.14 Установа адукацыі ў пытаннях выхавання на падставе пісьмовых заяў навучэнцаў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў) у пазакласны час можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест і формы такога ўзаемадзеяння вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.
1.15 Установа адукацыі можа быць абмежавана ў правах толькі ў выпадках і ў парадку, якія прадугледжаны заканадаўчымі актамі.
1.16 Акрэдытацыя і падцвярджэнне акрэдытацыі Установа адукацыі ажыццяўляе ў парадку, згодна заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
1.17 Установа адукацыі можа ажыццяўляць віды дзейнасці, якія падлягаюць ліцэнзаваню ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 года №450 “Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці”.
1.18 Для дасягнення сваіх мэтаў і пастаўленых задач Установа адукацыі можа ажыццяўляць віды дзейнасці ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АК РБ 005-211 “Віды эканамічнай дзейнасці”, якія зацверджаны пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2011 года № 85 з наступнымі змяненнямі і дапаўненнямі.
Асноўныя віды дзейнасці:
8520 Пачатковая адукацыя;
8531 Агульная сярэдняя адукацыя;
8560 Дадатковыя адукацыйныя паслугі;
8559 Іншыя віды адукацыі, якія не ўключаны ў іншыя групоўкі;
85510 Адукацыя ў галіне спорту і адпачынку;
85520 Адукацыя ў галіне культуры;
85100 Дашкольная адукацыя.
РАЗДЗЕЛ 2. МЭТЫ, ПРАДМЕТ І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
2.1 Установа адукацыі з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая створана для дасягнення адукацыйных мэтаў, а не праследуе атрыманне прыбытку ў якасці асноўнай мэты сваей дзейнасці.
Установа адукацыі выконвае адукацыйную, інтэлектуальную, сацыяльную і культурную функцыі, якія накіраваны на задавальненне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы.
2.2 У сваей дзейнасці Установа адукацыі кіруецца наступнымі прынцыпамі:
прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей, правоў чалавека, гуманістычны характар адукацыі;
экалагічная накіраванасць адукацыі;
свецкі характар адукацыі;
улік індывідуальных запатрабаванняў, здольнасцей і запытаў навучэнцаў.
2.3 Мэтамі дзейнасці Установы адукацыі з’яўляюцца:
фарміраванне ў навучэнцаў неабходных ведаў, уменняў, навыкаў;
інтэлектуальнае, маральнае, творчае і фізічнае развіцце асобы навучэнца;
фарміраванне рознабакова развітай, маральна сталай, творчай асобы навучэнца;
правядзенне даследаванняў у галіне адукацыі, методыкі выкладання і выхавання.
2.4 Прадметам дзейнасці Установы адукацыі з’яўляецца аказанне паслуг у сферы адукацыі, у тым ліку ў навучанні, выхаванні, арганізацыі і правядзенні метадычнай работы;
2.5 Для выканання мэтаў дзейнасці Установа адукацыі рэалізуе наступныя задачы:
развіцце асобы навучэнцаў, іх здольнасцей і схільнасцей;
стварэнне ўмоў, неабходных і дастатковых для рэалізацыі творчага патэнцыялу асобы навучэнцаў;
правядзенне навукова-метадычнай работы, якая накіравана на ўдасканаленне адукацыйнага працэсу;
арганізацыя адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем сучасных навукова-тэхнічных сродкаў;
фарміраванне ў навучэнцаў высокіх духоўна-маральных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця, грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, адказнасці, працаздольнасці;
фарміраванне эстэтычнай і экалагічнай культуры;
правядзенне работы па ўзаемадзеянні з іншымі ўстановамі адукацыі, у тым ліку, з замежнымі, з мэтай выкарыстання накопленага прагрэсіўнага вопыту, арганізацыі адукацыйнага працэсу;
аказанне дапамогі навучэнцам у авалоданні каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;
стварэнне ўмоў для самаразвіцця асобы навучэнца;
маральнае выхаванне, якое накіравана на далучэнне навучэнцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.
2.6 Установа адукацыі можа ажыццяўляць знешнеэканамічную дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.
РАЗДЗЕЛ 3. СТРУКТУРА УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
3.1 Структурныя падраздзяленні Установы адукацыі: дзіцячы сад.
3.2 Прыем асоб ва ўстанову (дзіцячы сад) ажыццяўляецца на працягу
каляндарнага года, пры наяўнасці свабодных месцаў на падставе: заяў законных прадстаўнікоў, накірунку мясцовага выканаўчага і распараджальнага органа, медыцынскай спраўкі, заключэння доктарска-кансультатыўнай камісіі, заключэння цэнтра карэкцыйнай дапамогі. Камплектаванне дашкольнай групы Установы адукацыі ажыццяўляецца да 1 верасня, залічэнне выхаванцаў з 2-х гадовага ўзросту.
РАЗДЗЕЛ 4. АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
4.1 Удзельнікамі адукацыйнага працэсу з’яўляюцца навучэнцы, законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў, педагагічныя работнікі.
4.2 Установа адукацыі забяспечвае адпаведнасць адукацыі патрабаванням адукацыйнага стандарту, вучэбна-праграмнай дакументацыі, адукацыйнай праграмы.
4.3 Установа адукацыі ажыццяўляе адукацыйны працэс у адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбных планаў і праграм.
4.4 Вучэбны працэс ва Установе адукацыі заснаваны на навуковым і педагагічна абгрунтаваным выбары форм, сродкаў, метадаў навучання і выхавання і ажыццяўляцца па індывідуальных вучэбных планах і праграмах.
4.5 Вучэбны план распрацоўваецца Установай адукацыі на падставе тыпавога вучэбнага плана, які зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
4.6 Асноўныя віды вучэбных заняткаў вызначаюцца вучэбнымі планамі і праграмамі: урок, назіранне, экскурсія і іншы занятак. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, кансультацыі, практыка, вучэбна-палявыя зборы, ГКП.
4.7 Мовамі навучання і выхавання ва Установе адукацыі з’яўляюцца дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь (беларуская і руская). Вывучаецца замежная мова – нямецкая.
4.8 Ва Установе адукацыі рэалізуюцца адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі. Срок засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі складае 5 год 10 мес. і можа быць павялічана па заяве законных прадстаўнікоў ці мед.паказчыкам на 1 год.
Адукацыйны працэс пры ажыццяўленні адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў групе (інтэгрыраванай, агульнага назначэння, рознаўзроставай, спец.групе). Дашкольная група працуе з 10,5 часавым рэжымам ў тыдзень, акрамы дзяржаўных святаў. Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляюцца гульня-занятак, гульні, могуць выкарыстоўвацца экскурсія, назіранне, калектыўная праца. Устанаўліваюцца канікулы 110 дней(10-зімовыя, 10-вясеннія, 90-летнія), у перыяд якіх з навучэнцамі праводзіцца фізкультурна-аздараўленчая і мастацка-эстэтычная праца. Могуць функцыянаваць групы кароткачасовага прэбывання (вячэрнія, сезонныя, гульнявыя пляцоўкі) з сумесным прэбываннем законных прадстаўнікоў. У выпадку не наведвання навучэнцам дашкольнай установы па ўважлівых прычынах, месца за ім захоўваецца на працягу 30 дзен.
Адукацыйная праграма агульнай сярэдняй адукацыі падраздзяляецца на:
адукацыйная праграма пачатковай адукацыі (1-4 кл.);
адукацыйная праграма базавай адукацыі (5-9 кл.);
адукацыйная праграма сярэдняй адукацыі (10-11 кл.).
4.9 Праграмы выхавання, якія рэалізуюцца ва Установе адукацыі: праграмы выхавання і абароны праў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, праграма выхавання дзяцей, якім неабходна аздараўленне.
4.10 Форма атрымання адукацыі ва ўстанове – вочная (дзенная).
4.11 Установа адукацыі згодна заяў законных прадстаўнікоў навучэнцаў і на падставе загада аддзела адукацыі спорту і турызму Мастоўскага райвыканкама можа прадаставіць магчымасць атрымання агульнай сярэдняй адукацыі на даму.
4.12 На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва Установе адукацыі можа быць уведзена профільнае навучанне, якое прадугледжвае вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні і правядзенне факультатыўных заняткаў прафесійнай накіраванасці (прафесійна арыентаваных курсаў) для арыентацыі на атрыманне педагагічных, ваенных і іншых спецыяльнасцей.
4.13 Харчаванне арганізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў па ўстаноўленых нормах харчавання і грашовых нормах расходаў на харчаванне для адпаведных катэгорый навучэнцаў. Пры неабходнасці арганізуецца дыетычнае харчаванне. Нормы харчавання, грашовыя нормы расходаў на харчаванне зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным ім органам.
4.13.1Навучэнцы забяспечваюцца харчаваннем за асабістыя сродкі, сродкі законных прадстаўнікоў навучэнцаў, сродкі рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам. Кантроль за арганізацыяй харчавання ва Установе адукацыі ажыццяўляе бракеражная камісія і Савет па харчаванню.
4.14 Установа адукацыі забяспечвае ахову здароўя навучэнцаў. Медыцынская дапамога навучэнцам аказваецца ў парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам. Медыцынскае абслугоўванне ва Установе адукацыі ажыццяўляецца медыцынскім персаналам лячэбных устаноў Рагозніцкая амбулаторыя і ЦРБ г.Масты. Установа адукацыі пад час агляду навучэнцаў прадастаўляе памяшканне, стварае ўмовы для работы медыцынскага персанала.
4.15 З мэтай выяўлення і развіцця зацікаўленасці і здольнасцей навучэнцаў, правядзення псіхалагічных кансультацый для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ствараецца сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба. СППС ажыццяўляе сваю дзейнасць у парадку, які вызначаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
4.16 Правы і абавязкі Установы адукацыі:
4.16.1 Установа адукацыі мае права:
здзяйсняць адукацыйную дзейнасць, фарміраваць структуру і штатны расклад, здзяйсняць дзейнасць, якая прыносіць даходы.
удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычнаму забеспячэнню адукацыі;
здзяйсняць праверку сапраўднасці дакументаў аб адукацыі пры прыеме асоб для атрымання адукацыі і пры наяўнасці сумненняў у іх сапраўднасці шляхам накіравання запытаў у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб пацвярджэнні факту іх выдачы;
уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб’яднанняў некамерцыйных арганізацый;
ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, у тым ліку знешнетарговую дзейнасць;
мець іншыя правы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства і сапраўдным Уставам.
4.16.2 Установа адукацыі павінна забяспечыць:
якасць адукацыі, распрацоўку і зацвярджэнне ва ўстаўленым парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адпаведнай адукацыі, яго ўдасканаленне;
падбор, прыем на работу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;
матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі і правіламі;
стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;
распрацоўку і прыняцце правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў, правілаў унутранага распарадку Установы адукацыі;
маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў Установы адукацыі;
меры сацыяльнай абароны навучэнцаў (у тым ліку замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць права на атрыманне адукацыі нараўне з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь);
стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) навучэнцаў;
азнаямленне асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх) пры залічэнні ва Установу адукацыі з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, сапраўдным Уставам, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
садзейнічае ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі. Установа адукацыі павінна падцвердзіць сваю дзяржаўную акрэдытацыю ў парадку, які ўстаноўлены Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.
4.17 Правы і абавязкі навучэнцаў:
4.17.1 Правы навучэнцаў:
атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;
перавод у другую ўстанову адукацыі у парадку, які ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь;
аднаўленне для атрымання адукацыі ва Установе адукацыі;
навучанне па індывідуальнаму вучэбнаму плану ў межах зместу адукацыйнай праграмы;
ахову жыцця і здароўя ў час адукацыйнага працэсу;
карыстанне вучэбнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;
атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;
бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай, вытворчай, навуковай і культурна-спартыўнай базай установы адукацыі;
атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў установы адукацыі;
заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;
удзел у кіраванні Установай адукацыі;
удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, сімпозіумах, кангрэсах, семінарах і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці;
азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі. Сапраўдным Уставам, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
удзел у прафесійных саюзах, маладзежных і іншых грамадскіх арганізацыях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;
іншыя правы навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, сапраўдным Статутам, лакальнымі прававымі актамі Установы адукацыі.
4.17.2 Абавязкі навучэнцаў:
сумленна і адказна адносіцца да асваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;
клапаціцца аб сваім здароўі, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;
выконваць патрабаванні сапраўднага Статута, правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў, правілаў пражывання ў інтэрнаце;
паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
беражліва адносіцца да маёмасці Установы адукацыі;
наведваць Установу адукацыі ў вопратцы, якая адпавядае дзелавому стылю. Іншыя абавязкі навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, ішымі актамі заканадаўства, сапраўдным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі.
4.18 Падставамі для прыцягнення навучэнца да дысцыплінарнай адказнасці з’яўляюцца процівапраўнае, віноўнае (наўмыснае або па неасцярожнасці) невыкананне або недастатковае выкананне абавязкаў, якія ўскладзены на яго актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі:
спазненні або няяўкі без уважлівых прычын на вучэбныя заняткі;
парушэнне дысцыпліны падчас адукацыйнага працэсу;
невыкананне ў перыяд праходжання практыкі рэжыму рабочага часу, які вызначаны правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, адпаведнай арганізацыяй;
невыкананнне без уважлівых прычын законных патрабаванняў;
зняважанне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;
распаўсюджванне інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю навучэнцаў;
псаванне будынкаў, збудаванняў, абсталявання або іншай маемасці Установы адукацыі;
невыкананне (парушэнне) патрабаванняў заканадаўства аб ахове здароўя, пажарнай бяспекі;
распіцце алкагольных напіткаў, слабаалкагольных напіткаў, піва, ужыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных рэчываў у памяшканнях , інтэрнаце і на іншай тэрыторыі Установы адукацыі, або з’яўленне ва ўказаных месцах у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап’янення;
курэнне табачных вырабаў у памяшканнях, і на тэрыторыі Установы;
іншых процівапраўных дзеянняў (бездзеянняў).
Не прызнаецца дысцыплінарным праступкам дзеянне, якое адпавядае крытэрыям, якія ўказаны ў п.1 сапраўднага артыкула, якое здзейснена навучэнцамі з ліку асоб з цяжкімі шматлікімі фізічнымі і псіхічнымі парушэннямі.
За здзяйсненне навучэнцам дысцыплінарнага праступка ўстанаўліваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выражаецца ў прымяненні да яго мер дысцыплінарнага спагнання.
Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягваюцца навучэнцы, якія дасягнулі на момант здзяйснення дысцыплінарнага праступка ўзросту 14 гадоў, а навучэнцы з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – 17 гадоў.
Да навучэнца, які здзейсніў дысцыплінарны праступак і які не дасягнуў на момант яго здзяйснення ўзросту, з якога наступае дысцыплінарная адказнасць, а такса да навучэнца з ліку асоб з цяжкімі шматлікімі фізічнымі і псіхічнымі парушэннямі, які здзейсніў дысцыплінарны праступак, могуць прымяняцца меры педагагічнага ўздзеяння (гутарка, абмеркаванне на педагагічным савеце і іншыя меры педагагічнага ўздзеяння), якія не супярэчаць заканадаўству.
За здзяйсненне дысцыплінарнага праступка да навучэнца могуць быць прыменены: заўвага, вымова, адлічэнне.
Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць кіраўніку Установы адукацыі. Пры выбары меры дысцыплінарнага спагнання павінны ўлічвацца цяжкасць дысцыплінарнага праступка, прычыны і абставіны, пры якіх ен здзейснены, папярэднія паводзіны навучэнца.
4.19 Законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў з’яўляюцца іх бацькі, усынавіцелі (удачарыцелі), апекуны, папячыцелі. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў прадстаўляюць правы і законныя інтарэсы непаўналетніх навучэнцаў у грамадскіх адносінах у сферы адукацыі без спецыяльных паўнамоцтваў.
4.20 Асноўнымі правамі і абавязкамі законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў з’яўляюцца:
4.21.1. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў маюць права на:
азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі. Сапраўдным Уставам, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
удзел у кіраўніцтве Установай адукацыі;
абарону правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў;
азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікамі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў;
атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў.
Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў маюць іншыя правы ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і другімі актамі заканадаўства.
4.21.2. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў абавязаны:
забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;
паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
выконваць патрабаванні сапраўднага Статуту, правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў.
Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў могуць несці іншыя абавязкі ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і другімі актамі заканадаўства.
4.21 Да работнікаў Установы адукацыі адносяцца педагагічныя работнікі, якія здзяйсняюць адміністрацыйна-гаспадарчыя, і іншыя дадатковыя функцыі.
4.22 Асноўныя правы і абавязкі педагагічных работнікаў:
4.22.1 Педагагічныя работнікі маюць права на:
абарону прафесійнага гонару і годнасці;
забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;
творчую ініцыятыву, свабоду выбару форм і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання;
удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;
удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці Установы адукацыі;
удзел у кіраўніцтве Установай адукацыі;
павышэнне кваліфікацыі;
маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі;
аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;
штомесячную кампенсацыю расходаў на набыцце вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, якія вызначаны Урадам Рэспублікі Беларусь.
Іншыя правы работнікаў Установы адукацыі устанаўліваюцца іх працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.
4.22.2 Педагагічныя работнікі абавязаны:
ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;
выконваць прававыя, маральныя, этычныя нормы;
паважаць гонар і годнасць навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу, выхавальнікаў;
павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;
весці здаровы лад жыцця, прапагандаваць яго сярод навучэнцаў;
выконваць спецыяльныя ўмовы, якія неабходны для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
праходзіць медыцынскія агляды пры паступленні на работу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, які ўстаноўлены Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для пабуджэння навучэнцаў да дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і заканадаўству.
Кіраўнік Установы адукацыі, педагагічныя работнікі нясуць персанальную адказнасць за стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ва Установе адукацыі.
4.23 Правы і абавязкі іншых работнікаў Установы адукацыі устанаўліваюцца заканадаўствам, сапраўдным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі, а таксама іх працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаварамі.
РАЗДЗЕЛ 5. КРЫНІЦЫ І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ МАЁМАСЦІ. ФІНАНСАВАЯ І ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
5.1 Маёмасць Установы адукацыі знаходзіцца ў распараджэнні ўласніка і належыць Установе адукацыі на правах аператыўнага кіравання.
Валоданне, карыстанне і распаражэнне гэтай маемасцю Установа адукацыі ажыццяўляе ў межах, якія вызначаны заканадаўствам.
5.2 Маемасць Установы адукацыі складаюць асноўныя фонды і абаротныя сродкі, іншыя каштоўнасці, кошт якіх адлюстроўваецца ў самастойным балансе Установы адукацыі.
5.3 У выпадку ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даходы, атрыманыя ад такой дзейнасці даходы і набытая за іх кошт маемасць паступае ў самастойнае распаражэнне Установы адукацыі і ўлічваюцца на асобным балансе, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам. Аказанне адукацыйных паслуг на платнай аснове ажыццяўляецца на аснове дагавора аб платных адукацыйных паслугах ў сферы адукацыі, заключаемага з законнымі прадстаўнікамі.
5.3 Крыніцамі фарміравання маемасці Установы адукацыі з’яўляюцца:
маемасць, якая перададзена Установе адукацыі ўласнікам;
даходы, якія атрыманы за кошт ажыццяўлення дзейнасці, якая адпавядае мэтам і прадмету дзейнасці Установы адукацыі;
спонсарская і шэфская дапамога юрыдычных і фізічных асоб;
іншыя крыніцы, якія не забаронены заканадаўствам.
5.4 Установа адукацыі не мае права без згоды ўласніка адчужаць або іншым спосабам распаражацца замацаванай за ім маемасцю і маемасцю якая набыта за кошт сродкаў, выдзеленых яму, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.
5.5 Работнікі Установы адукацыі і навучэнцы абавязаны беражліва адносіцца да будынкаў, збудаванняў, абсталяванню і іншай маемасці Установы адукацыі, выкарыстанне якой павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з назначэннем маемасці, санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.
РАЗДЗЕЛ 6. ПАРАДАК УПРАЎЛЕННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ. СТРУКТУРА І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ОРГАНАЎ КІРАВАННЯ І САМАКІРАВАННЯ.
6.1 Кіраванне Установай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, сапраўдным Статутам і будуюцца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалення і самакіравання.
6.2 Да выключнай кампетэнцыі заснавальніка адносіцца:
прыняцце рашэння аб стварэнні, рэарганізацыі і ліквідацыі Установы адукацыі;
зацвярджэнне Статута Установы адукацыі, змяненняў і дапаўненняў, якія ўносяцца ў Статут Установы адукацыі;
вызначэнне прадмета, мэтаў і задач дзейнасці Установы адукацыі;
назначэнне на пасаду і вызваленне з пасады кіраўніка Установы адукацыі, заключэнне, змяненне, завяршэнне працоўнага дагавору (кантракту) з кіраўніком Установы адукацыі.
ажыццяўленне функцый кантролю за выкарыстаннем і захаваннем маемасці.
Заснавальнік рэалізуе іншыя правы і абавязкі, якія ўстаноўлены заканадаўствам і сапраўдным Статутам.
6.3 Заснавальнік Установа адукацыі забяспечвае абнаўленне і развіцце матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы адукацыі.
6.4 Кіраўніцтва Установай адукацыі ажыццяўляе яе кіраўнік, які назначаецца на пасаду і вызваляецца з пасады заснавальнікам.
6.5 Кіраўнік Установа адукацыі:
дзейнічае ад імя Установы адукацыі без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі яе дзейнасці;
выдае загады, заключае дагаворы, выдае даверанасці, адкрывае рахункі ў банках у межах сваей кампетэнцыі;
арганізуе кіраванне вучэбнай, выхаваўчай, навукова-метадычнай работай супрацоўнікаў Установы адукацыі;
кіруе работай па інтэграцыі Установы адукацыі ў міжнароднае адукацыйнае і навуковае супольніцтва;
зацвярджае структуру і штатны расклад у межах устаноўленнай колькасці і расходаў на ўтрыманне;
ажыццяўляе прыем і звальненне работнікаў, зацвярджае іх службовыя абавязкі;
рэалізуе іншыя паўнамоцтвы, якія ўстаноўлены актамі заканадаўства і сапраўдным Статутам.
6.6 Кіраўнік, у дзейнасці па кіраванні Установай адукацыі ўзаемадзейнічае з органамі самакіравання Установай адукацыі.
6.7 Асноўным органам самакіравання Установы адукацыі з’яўляецца савет Установы адукацыі, які ўзначальвае кіраўнік Установы адукацыі. Кампетэнцыя, састаў і арганізацыя дзейнасці Установы адукацыі вызначаюцца Палажэннем аб Савеце Установы адукацыі, якое зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
6.8 Колькасны састаў савета складае 12 чалавек і фарміруецца ў наступнай прапорцыі:
25% - прадстаўнікі навучэнцаў Установы адукацыі;
75% - прадстаўнікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Установы, мясцовых выканаўчых распараджальных органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый – заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб’яднанняў, іншых арганізацый.
6.9 Прадстаўнікі навучэнцаў, іх законныя прадстаўнікі выбіраюцца адкрытым або тайным галасаваннем у групах, класах, вучэбных групах, аб’яднаннях па інтарэсах, іншых аб’яднаннях навучэнцаў у парадку, які вызначаны Статутам Установы адукацыі. Прадстаўнікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў педагагічных і іншых работнікаў Установы адукацыі выбіраюцца адкрытым або тайным галасаваннем у структурных падраздзяленнях у парадку, які вызначаны Статутам Установы адукацыі.
Прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распараджальных органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый – заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб’яднанняў, іншых арганізацый уключаюцца ў склад савета на падставе прапанаванняў кіраўнікоў названых органаў і арганізацый.
6.10 Непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю савета ажыццяўляе старшыня савета, якім з’яўляецца кіраўнік Установы адукацыі. У перыяд яго адсутнасці абавязкі старшыні выконвае асоба, якая якая выконвае абавязкі кіраўніка Установы адукацыі.
6.11 Персанальны састаў савета зацвярджаецца загадам кіраўніка Установы адукацыі.
6.12 Тэрмін паўнамоцтваў савета Установы адукацыі складае 1 год.
6.13 Ва Установе адукацыі ствараецца педагагічны савет, асноўнай задачай якога з’яўляецца вызначэнне шляхоў рэалізацыі выбранага зместу адукацыі (вучэбных планаў, праграм, вучэбнікаў і іншае) і павышэння метадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў. У склад педагагічнага савета Установы адукацыі ўваходзяць усе педагагічныя работнікі Установы адукацыі.
Дзейнасць педагагічнага савета ажыццяўляецца ў парадку, які вызначаны Міністэрствам адукацыі.
6.14 Ва Установе адукацыі могуць стварацца іншыя органы самакіравання: папячыцельскі савет, бацькоўскі камітэт. Палажэнне аб метадычным савеце, папячыцельскім савеце, бацькоўскім камітэце Установы адукацыі зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
6.15 У мэтах рэалізацыі мэт і задач Установы адукацыі, удасканалення навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу, паспяховай рэалізацыі зместу адукацыйных праграм і павышэння якасці адукацыі ва Установе адукацыі могуць стварацца іншыя органы самакіравання, якія дзейнічаюць на падставе адпаведных палажэнняў, якія зацверджаны саветам Установы адукацыі.
6.16 Усе органы самакіравання Установы адукацыі ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам, Статутам Установы адукацыі.
6.17 Ва Установе адукацыі могуць стварацца педагагічныя і вучнеўскія арганізацыі, аб’яднанні і клубы, якія садзейнічаюць удасканаленні адукацыйнага працэсу. Іх дзейнасць ажыццяўляецца ў адпаведнасці са сваімі палажэннямі, якія не павінны супярэчыць сапраўднаму заканадаўству і Статуту.
РАЗДЗЕЛ 7. УЛІК, СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ І ПАРАДАК КАНТРОЛЮ ЗА ДЗЕЙНАСЦЮ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
7.1 Установа адукацыі ажыццяўляе аператыўны і бухгалтарскі ўлік вынікаў сваей мдзейнасці, прадстаўляе статыстычную і іншую справаздачнасць ва ўстаноўленым парадку, а таксама аператыўную інфармацыю аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўласніку.
7.2 За непрадастаўленне і скажэнне справаздачнасці, парушэнне тэрмінаў яе прадастаўлення адказныя асобы Установы адукацыі нясуць устаноўленую заканадаўствам адказнасць
7.3 Кантроль за дзейнасцю Установы адукацыі ажыццяўляецца ўласнікам і ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі. Рэвізіі фінансава-гаспадарчай дзейнасці Установы адукацыі праводзяцца у парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам.
7.4 Дзяржаўныя органы, якія ўпаўнаважаны ажыццяўляць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі адукацыі, ажыццяўляюць дзейнасць па праверцы адпаведнасці адукацыі адукацыйнага стандарту, вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм адукацыйнай дзейнасці патрабаванням заканадаўства.
7.5 Установа адукацыі ажыццяўляе комплексны аналіз адукацыйнай дзейнасці, які ўключае самаправерку, самаацэнку адукацыйнай дзейнасці (самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі). Парадак і перыядычнасць правядзення самакантролю за забеспячэннем якасці адукацыі вызначаецца кіраўніком Установы адукацыі.
РАЗДЗЕЛ 8. МІЖНАРОДНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
8.1 Установа адукацыі можа ажыццяўляць міжнародную садружнасць у адпаведнасці з актамі заканадаўства на падставе міжнародных узгадненняў і дагавароў у галіне адукацыі.
РАЗДЗЕЛ 9. РЭАРГАНІЗАЦЫЯ І ЛІКВІДАЦЫЯ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
9.1 Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя Установы адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, які ўстаноўлены Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.
9.2 У выпадку заканчэння дзейнасці Установы адукацыі, ануліравання, заканчэння дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на адукацыйную дзейнасць Установы адукацыі (па яе адасобленных падраздзяленнях у адпаведнасці адной або некалькі работ і паслуг, якія складаюць адукацыйную дзейнасць) уласнік прымае меры па пераводзе навучэнцаў з іх згоды, згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх у другія ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, які ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.
РАЗДЗЕЛ 10. ПАРАДАК УНЯСЕННЯ ЗМЯНЕННЯЎ І ДАПАЎНЕННЯЎ У СТАТУТ
10.1 Змяненні і дапаўненні ў Статут уносяцца ў парадку і на ўмовах, якія ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Палажэннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання.
10.2 Змяненні і дапаўненні, якія ўносяцца ў Статут Установы адукацыі, лічацца зарэгістраванымі з даты прастаўлення штампу на такіх змяненнях і дапаўненнях і ўнясення запісу аб іх дзяржаўнай рэгістрацыі ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб.