Гульня-падарожжа “Ці ведаеш ты сваю мову?” прымеркавана да Міжнароднага Дня роднай мовы
21.02.202321 лютага вучні 8 класа прынялі ўдзел у гульні-падарожжы “Ці ведаеш ты сваю мову?”. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага Дня роднай мовы. Падчас падарожжа па краіне роднай мовы навучэнцы рабілі прыпынкі. На кожным прыпынку выконвалі пэўнае заданне і
атрымлівалі за правільныя адказы жэтоны. Мерапрыемства прайшло ў займальнай форме і дало магчымасць навучэнцам пашырыць свой слоўнікавы запас. Гульня — падарожжа садзейнічала развіццю творчых здольнасцей вучняў і выхаванню любові да роднага слова.