Квэст-гульня "Пагуляем у роднае слова"
23.02.2023У рамках тыдня роднай мовы з навучэнцамі 7 класа праведзена квэст-гульня "Пагуляем у роднае слова". Юных знаўцаў беларускай мовы чакала шмат выпрабаванняў: неабходна было перакласці словы з рускай мовы на беларускую, патлумачыць значэнне слоў, прадэкламаваць верш, узнавіць фразеалагізм па малюнку і іншае. Сямікласнікі цудоўна справіліся з усімі прапанаванымі заданнямі.